У дзень галасавання тэмпература паветра ў Албаніі дасягала 39 градусаў. Фота з Вікіпедыі — Тырана, сталіца Албаніі.

У дзень галасавання тэмпература паветра ў Албаніі дасягала 39 градусаў. Фота з Вікіпедыі — Тырана, сталіца Албаніі.

Сацыялістычная партыя Албаніі застанецца кіраваць у гэтай краіне на Балканскім паўвостраве. На выбарах 25 чэрвеня яна атрымала большасць. Канчатковых вынікаў падліку галасоў пакуль няма, але з вялікай імавернасцю сацыялісты змогуць кіраваць самастойна. Экзіт-полы даюць ім амаль 50% галасоў. Асноўная апазіцыйная партыя, Дэмакратычная, набрала каля 30% галасоў. У парламент праходзіць таксама іншая левая партыя, Сацыялістычны рух за інтэграцыю. Усе яны падтрымліваюць курс на еўраінтэграцыю.

Сацыялісты — партыя левацэнтрысцкая, а дэмакраты — правацэнтрысцкая.

Перад апошняй кампаніяй абедзве палітычныя сілы заключылі джэнтльменскае пагадненне аб невыкарыстанні несумленных прыёмаў і гвалту падчас выбараў. Албанскія палітыкі спадзяюцца, што галасаванне, якое прайшло мірна і чыста, паскорыць інтэграцыю краіны ў Еўрасаюз.

Албанія — краіна з 2,8 млн насельніцтва і плошчай, у 7 разоў меншай за Беларусь. Аддаўна найбяднейшая ў Еўропе, пасля 1990-х краіна перажывае эканамічны рост, але яе ВУП на душу насельніцтва ўсё яшчэ саступае беларускаму, хоць сярэднія заробкі ў нашых краінах ужо выраўналіся. 

Албанцы — нашчадкі старадаўняга племені ілірыйцаў, жывуць яшчэ ў Косаве, суседняй краіне, дзе іх амаль 2 мільёны. Албанская дыяспара вялікая ў Італіі, Нямеччыне, Аўстрыі і Швейцарыі (разам — да 1,5 млн). Беларусь дагэтуль не прызнала Косава. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0