ria.ru
Народнага артыста СССР Уладзіміра Этуша шпіталізавалі ў Маскве пасля падзення на лесвіцы.
Этуш пайшоў у паліклініку, паднімаючыся па лесвіцы, упаў.Жонка не змагла яго ўтрымаць.
Пра стан артыста не паведамляецца. Пры гэтым «Московский комсомолец» піша, што дактары дыягнаставалі ў яго пералом шыйнага аддзела хрыбетніка.
6 мая Этушу споўнілася 95 гадоў.
Уладзімір Этуш - акцёр тэатра і кіно. Яго бацька Абрам Шахнавіч (Савельевіч) паходзіў з мястэчка Глуск (сёння Магілёўская вобласць).
Шырока вядомы ролямі ў фільмах «Каўказская палонніца», «12 крэслаў», «Іван Васільевіч мяняе прафесію», «Старая, старая казка», «Прыгоды Бураціна»
0
0
0
0
0
0