«З такім заявамі трэба разбірацца адвакату. Лічу, такі чалавек не павінен займаць такую пасаду, яго трэба з Мінабароны звальняць. Бо гэта з ягонага боку пэўная публічная знявага — маўляў, у тых, хто падпісваецца за забарону ў Мінску ваенных парадаў, нібыта духоўны папярэднік — Вільгельм фон Кубэ. А што яшчэ? Не ведаю, ці будуць людзі звяртацца ў суд, гэта іншым чынам будзе вырашацца. Але відавочна, што трэба падымаць пытанне пра прафпрыдатнасць гэтага чыноўніка, супрацоўніка Мінабароны, які сядзіць там на нашы грошы і гэтак выказваецца», — сказаў блогер Антон Матолька, які ініцыяваў збор подпісаў за адмену ў Мінску вайсковых парадаў.