Вярхоўны суд ЗША пагадзіўся разглядзець апеляцыю на рашэнні двух ніжэйстаячых судоў, якія заблакавалі ўказы прэзідэнта краіны Дональда Трампа аб забароне на ўезд у ЗША з шасці блізкаўсходніх краін, паведамляе ВВС.

Getty

Getty

Адначасова суд даў магчымасць некаторым палажэнням аднаго з гэтых указаў часткова ўступіць у сілу. У прыватнасці, суд растлумачыў, што ўказ аб абмежаванні на ўезд нельга ўжываць да тых, у каго ёсць даўнія адносіны з людзьмі або прадпрыемствамі ў ЗША, але можна да ўсіх астатніх.

Апеляцыя на ўказ у цэлым будзе разгледжаная Вярхоўным судом у кастрычніку. Па выніках яе разгляду стане ясна, ці будзе ў выніку гэты ўказ рэалізаваны або цалкам адменены. Сам факт згоды суда разглядзець апеляцыю і даць ход некаторым палажэнням указа прыхільнікі Трампа ўспрынялі як перамогу.

Гаворка ідзе аб так званым другім антыміграцыйным указе Трампа. Гэты ўказ прадугледжваў 90-дзённую забарону на ўезд у ЗША для грамадзян шасці блізкаўсходніх дзяржаў, населеных пераважна мусульманамі, а таксама 120-дзённую забарону на прыём уцекачоў у ЗША.

«Другі» ўказ быў падрыхтаваны і падпісаны пасля таго, як суды прыпынілі дзеянне папярэдняга, першага антыміграцыйнага ўказа падобнага зместу. Ён быў падпісаны Трампам у студзені і прадугледжваў неадкладнае ўвядзенне забароны на ўезд у ЗША для грамадзян сямі краін.

Пасля блакавання першага антыміграцыйнага указа Трамп, які абяцаў абмежаваць прыём бежанцаў і прыток мусульман у краіну яшчэ ў ходзе перадвыбарнай кампаніі, падпісаў другі ўказ з трохі больш мяккімі фармулёўкамі, які тым не менш таксама быў заблакаваны судамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?