Брытанскі ўрад апублікаваў 15-старонкавы дакумент, у якім выкладаецца падрабязная інфармацыя аб тым, што Брытанія прапануе грамадзянам Еўрасаюза пасля «брэксіту», піша ВВС.

У ім гаворыцца, што ўсе грамадзяне ЕС, якія пражываюць у Брытаніі на законных падставах на працягу як мінімум пяці гадоў, атрымаюць «статус пасяленца» і змогуць прывезці ў краіну мужа/жонку і дзяцей.

Дату, з якой будзе весціся адлік тэрміну пражывання ў Брытаніі, яшчэ трэба будзе ўзгадніць. Грамадзяне ЕС, чый стаж пражывання ў Брытаніі акажацца недастатковым для атрымання «статусу пасяленца», атрымаюць два гады на тое, каб «урэгуляваць свой статус».

Грамадзяне ЕС, якія жывуць у Брытаніі, павінны мець права на знаходжанне ў краіне і пасля «брэксіту», заявіла ў панядзелак прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй, выступаючы ў Палаце абшчын парламента.

Кіраўнік урада ўпершыню выказала свае планы па прадастаўленні гарантый грамадзянам ЕС, якія, як яна лічыць, павінны «зняць занепакоенасць» у 3,2 млн грамадзян ЕС, якія пражываюць у Брытаніі.

Аднак любыя абавязацельствы па будучым прававым статусе грамадзян павінны быць узаемнымі і гарантаваць правы 1,2 млн брытанскіх эмігрантаў, якія пражываюць на кантыненце, агаварылася Мэй.

Лідар лейбарыстаў Джэрэмі Корбін раскрытыкаваў планы ўрада: па яго словах, яны невелікадушныя, грамадзянам ЕС прапануецца «занадта мала і занадта позна».

На думку Корбіна, Брытанія павінна была ў аднабаковым парадку гарантаваць бяспеку грамадзянам ЕС адразу пасля леташняга галасавання па «брэксіце».

Ключавыя пункты прапаноў брытанскага ўрада:

  • Тыя, каму прадастаўлены «статус пасяленца», змогуць жыць, працаваць, вучыцца і атрымліваць дапамогу гэтак жа, як і цяпер;
  • Дату адліку тэрміну аселасці мяркуецца ўсталяваць паміж 29 сакавіка 2017 года і 29 сакавіка 2019 года;
  • Грамадзяне ЕС, якія пражывалі ў Брытаніі менш за пяць гадоў па стане на дату адліку, будуць мець права жыць і працаваць у краіне да заканчэння так званага льготнага перыяду — як чакаецца, на працягу двух гадоў;
  • Па заканчэнні гэтага тэрміну яны змогуць падаць заяву на часовае пражыванне ў Брытаніі;
  • Пасля пяці гадоў пастаяннага пражывання ў Брытаніі яны могуць прэтэндаваць на «статус пасяленца»;
  • Члены сям'і тых грамадзян Еўрасаюза, што законна пражываюць у Брытаніі, якія знаходзяцца за мяжой, могуць уехаць у краіну і падаць заяву на «статус пасяленца»;
  • Брытанскія ўлады пакідаюць за сабой права адмаўляць у прадастаўленні «статусу пасяленца» асобам, якія ўчынілі цяжкія злачынствы, а таксама ўяўляюць пагрозу бяспецы краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?