Сям'я з Украіны, якая, выдаўшы сябе за сірыйцаў, атрымала статус бежанцаў у ФРГ, падала скаргу ў нямецкі суд з-за адмены рашэння пасля выкрыцця падману, паведамляе DW са спасылкай на Die Welt. Разгляд справы пачынаецца ў Мюнстэры 26 чэрвеня.

Паводле даных выдання, украінцы заехалі ў Германію ў верасні 2014 года і падалі прашэнне аб прадастаўленні прытулку. У сакавіку 2015 Федэральнае ведамства па справах міграцыі і бежанцаў ухваліла прашэнне, якое было разгледжанае ў пісьмовым выглядзе, без правядзення асабістай гутаркі.

Падман выявіўся пасля таго, як сям'я прыбыла ў прытулак для бежанцаў і пачала з гонарам распавядаць пра тое, як ім удалося атрымаць статус, не ведаючы ні аднаго слова на арабскай мове. Гэтая інфармацыя дайшла да ведамства, і ў красавіку 2016 года рашэнне аб прадастаўленні статусу бежанцаў было ануляванае.

Украінцы падалі скаргу на дзеянні нямецкіх уладаў у суд. Яны спасылаюцца на існуючы ў прававой сістэме Германіі прынцып абароны законных чаканняў. Прафесар па публічным праве Фабіян Вітрэк сумняваецца, што ўкраінскай сям'і ўдасца скарыстацца юрыдычнай шчылінай, бо першапачаткова былі пададзеныя лжывыя звесткі, заявіў ён у інтэрв'ю Die Welt.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?