У эфіры ірландскага тэлеканала вядучага прагнозу надвор'я Дэрыка Хартыгана здзьмула ветрам падчас жывога ўключэння.

Калі ён расказваў гледачам пра дажджлівае і ветранае надвор'е, парыў ветру вывярнуў навыварат яго парасон, пасля чаго і сам вядучы вылецеў з кадра. Калегі, якія сядзелі ў студыі, пачалі смяяцца. Барацьба вядучага са стыхій доўжылася некалькі секунд.

Відэаролік Хартыган выклаў на сваім YouTube-канале. «Маці-прырода зноў перамагла», - гаворыцца ў яго подпісы да відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0