Урад Літвы знарок абвясціў экстрэмальную сітуацыю ў сувязі са станам гары Гедыміна ў Вільні, гэта палегчыць пошук сродкаў на працы па выратаванні гары, паведаміў у панядзелак літоўскі прэм'ер-міністр Саўлюс Скверняліс, паведамляе партал delfi.lt.

DELFI / Andrius Ufartas

DELFI / Andrius Ufartas

«Відаць, мы будзем вымушаныя аб'явіць і экстрэмальную сітуацыю, хоць бы для таго, каб знайсці дадатковыя крыніцы фінансавання», — сказаў С.Скверняліс журналістам ва ўрадзе. Паводле яго слоў, з-за спаўзання адхонаў пагроза для гары велізарная, таму ёсць неабходнасць выпрацаваць комплексную стратэгію.

На паўднёва-ўсходнім схіле гары фармуюцца месцы, у якіх пры неспрыяльных умовах надвор'я могуць адбывацца апоўзні. Праз гэта можа трэснуць ці нават абрынуцца фрагмент верхняга замка, дзе ўтварыліся расколіны шырынёй з сантыметр. Гэта няшчасце спрабуюць прадухіліць, працы плануюць пачаць у гэтым годзе.

Эксперты Польскага геалагічнага інстытута на працягу двух тыдняў будуць праводзіць геафізічныя даследаванні, сканаваць гару і агучаць свае рэкамендацыі.

Гэтай зімой небяспечны апоўзень ужо здарыўся на паўночна-заходнім схіле гары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?