Распрацоўшчыкі месенджара Telegram дадалі ў яго неабходную для абыходу блакавання наладку. Яна ўжо з'явілася ў карыстальнікаў дадатка на камп'ютарах, распрацоўшчыкі планують дадаць яе ў мабільныя версіі ў найбліжэйшы час, паведамляе rbc.ru.

Фота: Сяргей Канькоў / ТАСС

Фота: Сяргей Канькоў / ТАСС

Распрацоўшчыкі месенджара Telegram дадалі магчымасць злучацца з проксі-серверамі па пратаколе SOCKS5. Новая опцыя даступная для карыстальнікаў дадатка Telegram Desktop для Windows і для Mac. Яна дазволіць карыстацца месенджарам нават у выпадку яго блакавання. Пра гэта распрацоўшчыкі Telegram праінфармавалі ў паведамленнях на ўласнай платформе для публікацыі тэкстаў Telegraph.

«У планах Раскамнагляда (і не толькі) зладзіць армагедон для расійскіх карыстальнікаў Telegram. Каманда месенджара прадугледжвала такое рашэнне і ўключыла ў функцыянал падтрымку злучэння з проксі-серверамі на аснове пратаколу SOCKS5», — гаворыцца ў паведамленні.

Карыстальнікам раяць памяняць налады як мага хутчэй, бо калі Telegram будзе заблакаваны, то з расейскіх версій крамаў дадатку Google Play і AppStore, па заявах распрацоўшчыкаў, «кліенты Telegram, хутчэй за ўсё, знікнуць».

Сеткавы пратакол SOCKS дазваляе карыстальнікам падключацца да канчатковага сервера праз проксі-сервер, гэта значыць усе запыты ад кліента праходзяць праз гэты сервер-пасярэднік. Калі гэты сервер размешчаны за межамі краіны, улады не могуць адсачыць, на якія сеткавыя рэсурсы ідуць запыты ад яго.

23 чэрвеня кіраўнік Раскамнагляда Аляксандр Жараў папярэдзіў адміністрацыю і карыстальнікаў Telegram аб яго магчымым блакаванні ў Расіі праз тое, што Telegram не падае дадзеныя, патрэбныя для рэгістрацыі месенджара ў рэестры арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі (закон патрабуе рэгістравацца ў такім рэестры з 1 студзеня 2017 года). Заснавальнік Telegram Павел Дураў адмовіўся гэта рабіць. Пазней Жараў заявіў, што Дураў займае нейтральную пазіцыю «ў дачыненні да тэрарыстаў і злачынцаў», якія карыстаюцца Telegram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0