Увечары 26 чэрвеня ў РАУС звярнуўся непрацуючы 57-гадовы жыхар вёскі Бастынь. Мужчына паведаміў пра знікненне старой маці.
Ілюстрацыйнае фота Андрэя Лянкевіча, NN.BY.
Каля 10-й раніцы пенсіянерка сышла ў лес у ягады, але дадому не вярнулася. Аператыўна была сфарміравана пошукавая група. Міліцыянтам дапамаглі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, мясцовыя жыхары, паляўнічыя.
Напярэдадні пошукавыя мерапрыемствы не далі вынікаў. Сёння праваахоўнікі разам з добраахвотнікамі зноў адправіліся прачэсваць лес.