У лабавым сутыкненні мінівэна і грузавіка пад Дзятлавам загінуў 18-гадовы кіроўца.
26 чэрвеня ў Дзятлаўскім раёне непадалёк ад вёскі Мядвінавічы мінівэн «Форд» нечакана выехаў на сустрэчную паласу. Кіроўца грузавіка ад сутыкнення сысці не змог.
«18-гадовы кіроўца «Форда», які вяртаўся дадому пасля здачы сесіі ў каледжы, загінуў на месцы. Шпіталізаваны яго пасажыр, а таксама кіроўца грузавіка», — распавялі ў ДАІ. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца заснуў за рулём.