Новы рэйтынг вайсковай магутнасці апублікаваў Global Firepower Index. Рэйтынг складаўся на падставе больш чым 50 фактараў. Гэта дазваляе меншым краінам, але больш тэхналагічна развітым, канкураваць з буйнейшымі.
У гэтым рэйтынгу не прымаюцца да ўліку ядзерная зброя, якой валодае краіна. Рэйтынг наўпрост не залежыць ад агульнай колькасці зброі, а хутчэй ад разнастайнасці зброі ў дастатковых аб’ёмах для балансавання агнявой магутнасці.
Чым меншы бал у выніку атрымлівае войска той ці іншай краіны, тым вышэй яна размяшчаецца ў рэйтынгу.
У выніку першае месца ў рэйтынгу занялі Злучаныя Штаты Амерыкі. Іх рэйтынг склаў 0,0871. Следам ідзе Расія з рэйтынгам 0,0941. Тройку прадказальна замыкае Кітай (0,0955).
У дзясятку таксама ўвайшлі наступныя краіны: Індыя, Францыя, Вялікабрытанія, Японія, Турцыя, Германія, Італія.
Беларусь у дадзеным рэйтынгу размясцілася на 50-м радку, паміж Філіпінамі і Даніяй. Усяго ў рэйтынгу 131 краіна.
Агульная колькасць самалётаў у беларускім войску ацэненая ў 193 адзінкі (сярод іх 43 знішчальнікі), баявыя танкі — 515, браніраваныя машыны — 2321.
Па магутнасці войска Беларусь саступае Польшчы (18-ы радок), Украіне (30-ы), Румыніі (44-ы), але апярэджвае такія краіны, як Фінляндыя (56-ы), Венгрыя (63-і), Сербія (83-і), Літва (97-ы).