Фота Кацярыны Карпіцкай.
Ад расійскага аналагу выданне ўжо цяпер адрозніваецца наяўнасцю беларускай мовы ў рубрыках і некаторых артыкулах: напрыклад, цалкам па-беларуску зроблена дзіцячая рубрыка.
Крыніца: the-village.me.
У ранейшых інтэрв’ю рэдактар Яўгенія Сугак казала на гэту тэму наступнае: «Артыкулы на The Village Мінск будуць пісацца на дзвюх мовах. Для большага ахопу аўдыторыі мы не можам дазволіць сабе выключна беларускую, але не маем маральнага права выходзіць толькі на рускай».