28 чэрвеня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём па захадзе адаб'ецца ўплыў франтальных раздзелаў. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём па захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні.

Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 6 … 12°С, максімальная днём + 20 … 26°С.

Па паўднёвым захадзе ноччу + 13 … 16°С, днём + 27 … 32°С. Атмасферны ціск уначы будзе расці, днём будзе падаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?