Нацыянальны банк Украіны зафіксаваў кібератакі на некалькі крэдытных арганізацый. Аб хакерскіх нападах таксама заявілі ў кампаніях «Укрэнерга» і «Кіеўэнерга».

У паведамленні рэгулятара гаворыцца, што банкі падвергнуліся «знешняму хакерскаму нападу невядомым вірусам». «У выніку гэтых кібератак банкі адчуваюць складанасці з абслугоўваннем кліентаў і ажыццяўленнем банкаўскіх аперацый», — паведаміў Нацбанк Украіны.

Назвы банкаў і падрабязнасці атакі рэгулятар не ўдакладніў. «Інтэрфакс-Украіна», у сваю чаргу, паведамляе, што сярод пацярпелых ёсць дзяржаўныя банкі.

Аб хакерскай атацы паведамілі і ў кампаніях «Укрэнерга» і «Кіеўэнерга». «Дзве гадзіны таму вымушаныя былі выключыць усе камп'ютары, чакаем дазволу на ўключэнне ад службы бяспекі», — сказалі агенцтву ў «Кіеўэнерга».

У «Укрэнерга» таксама распавялі, што сутыкнуліся з праблемамі ў працы камп'ютэрных сістэм, але яны не з'яўляюцца крытычнымі.

У сваю чаргу TJ са спасылкай на крыніцы паведамляе, што камп'ютары ў «Укрэнерга» і «Кіеўэнерга» заражаныя вірусам-шыфравальшчыкам, які нагадвае WannaCry. Камп'ютары апынуліся заблакаванымі, распавялі суразмоўцы выдання, а за аднаўленне доступу да інфармацыі патрабуюць 300 даляраў у біткоінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?