Стала вядома, колькі атрымалі ўдзельнікі рэканструкцыі «Партызанскага парада», які прайшоў 24 чэрвеня ў Мінску.
Тады студэнты, апранутыя адпаведна 1940-м гадам, прайшліся па вуліцы Камсамольскай. Задума БРСМ была такая — зрабіць рэканструкцыю легендарнага партызанскага парада 1944 года ў Мінску.
У шэсці прымалі ўдзел 7 атрадаў, у кожным па 20-30 чалавек, і, як стала вядома «Нашай Ніве», некаторым з іх заплацілі.
Колькі?
Там былі студэнты, ліцэісты, пэтэвэшнікі: самымі высокааплатнымі сталі студэнты, якія яшчэ і паказвалі нейкі творчы нумар — ім заплацілі 60 рублёў. Ліцэістам менш, пэтэвэшнікі прайшліся за адпрацоўкі.