Сёння адбудзецца чарговая трэніроўка ваеннай і грамадзянскай тэхнікі да параду 3 ліпеня, што ўнясе значныя абмежаванні ў руху транспарту ў вячэрнюю гадзіну пік.

Механізаваная калона пачне рух у 18.00, у сувязі з гэтым будзе часова абмежаваны рух транспарту па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Старынаўскай да праспекта Машэрава і па праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да праспекта Пераможцаў.

Сама генеральная рэпетыцыя парада пачнецца ў 22.00, таму па маршруце праспект Машэрава - вуліца Ціміразева - вуліца Сапёраў - праспект Пераможцаў - вуліца Арлоўская - плошча Бангалор - вуліца Сурганава - праспект Незалежнасці - праспект Машэрава рух будзе абмежаваны.

28 чэрвеня да заканчэння трэніроўкі парада будзе забаронена паркоўка аўтатранспарту па праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева (уключаючы прыдарожныя паркоўкі), па вуліцы Гвардзейскай ад праспекта Машэрава да праспекта Пераможцаў, па вуліцы Ігнаценка ад вуліцы Грыбаедава да праспекта Пераможцаў і г.д.

Будуць таксама ўнесены змены ў працу транспарту або зменены трасы некаторых маршрутаў увечары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?