30 чэрвеня ў 23.30 у жывым эфіры на тэлеканале «Беларусь-3» пакажуць начное набажэнства і святую Імшу апоўначы з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе.
Пра гэта Catholic.by паведаміла дырэктар тэлеканала «Беларусь-3» Наталля Марынава.
Сёлетнія ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня — 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання».