Беларускі дыяганальны «Урала» Радзівон Міскевіч распавёў пра тое, што атрымліваў прапановы па змене грамадзянства.
«Калі вучыўся на першым курсе, гады тры-чатыры таму, «Факел» прапанаваў расійскае грамадзянства і пераход у іх клуб. Грамадзянства мяняць не хачу, таму адмовіў ім.
Гуляю за Беларусь, бо гэта мой народ. Хачу тут выступаць і дамагацца выніку. Не разумею, як можна памяняць грамадзянства і выступаць за іншую краіну», — заявіў Міскевіч у перадачы «Спорт-кадр» на тэлеканале «Беларусь-5».