Нацбанк шосты раз у гэтым годзе знізіць стаўку рэфінансавання. З 19 ліпеня стаўка зніжаецца з 13 да 12 працэнтаў гадавых. Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацбанка.

Стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў зніжаюцца з 15 да 14%.

Рэгулятар у гэтым годзе ўжо пяць разоў зніжаў стаўку рэфінансавання на 1 працэнтны пункт. З 14 чэрвеня стаўка складае 13%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0