У Маладзечне дырэктар стадыёна прысвойваў зарплату фіктыўнага прыбіральшчыка, паведамілі ў прэс-службе УУС Мінаблвыканкама.

З 2013 па 2017-ы ў якасці прыбіральніка на гарадскі стадыён Маладзечна быў працаўладкаваны чалавек, які фактычна не працаваў. У той жа час спраўна налічвалася зарплата.

Праца прадугледжвала ненармаваны дзень, да таго ж не мела выразна фіксаванага аб'ёму. Атрымлівалася, што двое прыбіральшчыкаў спраўна з'яўляліся на працу, выконвалі свае функцыі, а пра існаванне трэцяга калегі нават не ведалі. Тым часам на картку фіктыўнага супрацоўніка штомесяц налічваліся нібыта заробленыя сумы.

«У ходзе комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў мы прыйшлі да высновы, што налічаныя сумы дырэктар стадыёна рэгулярна здымаў з карткі і выкарыстоўваў грошы па ўласным жаданні. Агульная сума выкрадзенага складае амаль 13 тысяч рублёў», — сказалі ў АБЭЗ Маладзечанскага РАУС.

У дачыненні да дырэктара стадыёна распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) КК РБ. Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0