Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя апублікавала спіс месцаў, дзе будуць устаноўленыя мабільныя датчыкі аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму ў ліпені.

Фіксаваць парушэнні ўвесь месяц з 7.00 да 20.00 будуць камеры па адрасе пр. Партызанскі, 75 — абмежаванне хуткасці там 60 км/г. Па цотных чыслах з 7.00 да 20.00 будзе працаваць датчык па пр. Незалежнасці, 156 (хуткаснае абмежаванне — 80 км/г). Па няцотных чыслах мабільны датчык на такі ж час будуць усталёўваць на скрыжаванні пр. Незалежнасці з вул. Рагачоўскай (80 км/ч). Дзве мабільныя камеры ўсталююць на МКАД. Яны будуць фіксаваць парушэнні ПДР круглыя суткі на 33-м км і 21-м км знешняга кальца (90 км/г).

Спідкамы на наступных участках дарог будуць працаваць з 21.00 да 3.00: 1, 5, 9, 13, 17, 21, 25, 29 ліпеня — па пр. Незалежнасці, 156 (80 км/г), пр. Пушкіна, 70а (60 км/г), а таксама пр. Партызанскім, 75; 2, 6, 10, 14, 18, 22, 26, 30 ліпеня — па вул. Прытыцкага, 106 (60 км/г), пр. Незалежнасці, 99 (60 км/г), пр. Партызанскі, 147 (60 км/г); 3, 7, 11, 15, 19, 23, 27, 31 ліпеня - на скрыжаванні пр. Незалежнасці з вул. Рагачоўскай (80 км/г), па вул. Прытыцкага, 60, к. 5 (60 км/г), а таксама на пр. Пераможцаў у раёне праезду Вяснінка (80 км/г); 4, 8, 12, 16, 20, 24, 28 ліпеня — па вул. Кальварыйскай, 58, к. 1 (60 км/г), пр. Незалежнасці, д. 45 (60 км/г) і вул. Ташкенцкай, мост праз р. Свіслач (60 км/г)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0