Уладзімір Фёдараў, адзін з фігурантаў «Справы патрыётаў», які выйшаў на волю ўчора, прыехаў сёння сустракаць чарговую групу вызваленых

Уладзімір Фёдараў, фота Сяргея Гудзіліна: «Стаўленне да нас было нават зычлівым»

Уладзімір Фёдараў, фота Сяргея Гудзіліна: «Стаўленне да нас было нават зычлівым»

«На волі крута. Я ўчора рыхтаваўся да дзяжурства, выносіць вядро. І тут мяне выклікаюць: няўжо допыт, няўжо адвакат у такі позні час?

Я нічога не думаю пра абвінавачванне. Я пад падпіскай, нічога думаць не хачу і каментаваць не буду. Гэтыя пытанні высветляцца на судзе.

Стаўленне нармальнае, ніякага злоўжывання да сябе не заўважаў. У нейкіх момантах было нават зычлівым. Допытаў было не адзін-два, а болей.

Здароўе выдатнае. У «амерыканцы» нас адводзілі на 1,5 гадзіны на шпацыр. Гэта болей, чым сабе мог дазволіць да арышту, калі 10—11 гадзін праводзіў за офіснай працай. Што будзе з працай, пакуль не ведаю, але павінна ўсё быць нармальна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?