Улады ЗША аб'явілі пра ўзмацненні мер бяспекі на авіярэйсах з-за мяжы. Гэтыя меры, як адзначаецца, накіраваны на тое, каб на борт самалёта не маглі патрапіць выбуховыя рэчывы.

Пашыраныя меры бяспекі не закранулі, чаго асцерагаліся шматлікія, забароны на пранос на борт самалёта ноўтбукаў.

У сакавіку гэтага года ЗША забаранілі праносіць на борт «электронныя прылады большыя за смартфон» на рэйсах з Турцыі, Марока, Іарданіі, Егіпта, ААЭ, Катара, Саудаўскай Аравіі і Кувейта, як падкрэслівалася, з боязі, што ў такіх прыладах могуць быць замаскіраваныя бомбы.

У той жа час, новыя меры бяспекі прадугледжваюць узмацненне надгляду на рэйсах з усіх 105 краін свету, адкуль лётаюць самалёты ў ЗША.

Авіякампаніям дадзена тры месяцы на падрыхтоўку да гэтых мер надгляду, інакш ім могуць быць забароненыя палёты ў ЗША.

Такім чынам, узмоцненыя паверкі закрануць пасажыраў двух тысяч авіярэйсаў, штодня прыбываюць у ЗША з 280 аэрапортаў свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?