У камітэт па ўзброеных сілах Сената ЗША прапанаваў забараніць нацыянальнаму міністэрству абароны выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне кампаніі «Лабараторыя Касперскага», паведамляе Reuters.

Па словах аўтара паправак у заканадаўства сенатара-дэмакрата Джын Шахін, «наяўнасць сувязяў паміж «Лабараторыяй Касперскага» і Крамлём выклікае вельмі вялікую трывогу». Паводле яе слоў, прадуктам Касперскага «нельга даверыць абарону крытычных вузлоў інфраструктуры, асабліва камп'ютэрных сістэм, жыццёва важных для нацыянальнай бяспекі». Шахін дадала, што ў адносінах да прадуктаў «Лабараторыі Касперскага» існуе кансенсус паміж Кангрэсам і адміністрацыяй прэзідэнта Дональда Трампа.

Для ўступлення ў сілу праекту трэба прайсці стандартную заканадаўчую працэдуру: пасля зацвярджэння ў Палаце прадстаўнікоў і Сенаце яго павінен падпісаць прэзідэнт Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?