Многія ўспрынялі навіну як чарговую несправядлівую спробу падзяліць прафесіі на «мужчынскія» і «жаночыя». Асабліва абураліся феміністкі. Іх агульны погляд на сітуацыю мы папрасілі агучыць Ірыну Альхоўку, кіраўніцу арганізацыі «Гендарныя перспектывы»:

«У наяўнасці — наглядны прыклад дзялення прафесій на жаночыя і мужчынскія. Традыцыйна склалася, што менавіта жанчыны працуюць на пасадах кантралёраў, а вось за бяспеку часцей адказваюць мужчыны. І за гэта, дарэчы, куды лепш плацяць. Жанчыны не цягнуць новыя ўмовы — і першымі ідуць на скарачэнне. Мне б хацелася верыць, што іх не проста звольняць, а перавядуць на іншую працу, і іх лёс складзецца добра».

Лёсам супрацоўніц, з якімі развітваюцца ў рамках дадзенай аптымізацыі, мы пацікавіліся ў прэс-службе метрапалітэна.

«Звольненым кантралёрам будзе прапанаваная праца ў іншых структурах метрапалітэна, ніхто не збіраецца выкідаць людзей на вуліцу. А што тычыцца інфармацыі, што мы нібыта выганяем толькі жанчын і замяняем іх мужчынамі, менавіта СМІ падалі з сэксісцкім адценнем. У нас і ў службе бяспекі працуюць жанчыны, калі нехта не заўважыў. У структуры няма дзялення на мужчын і жанчын. Галоўнае, каб быў добры работнік, пол — гэта ўжо другаснае», — пракаментаваў «НН» прэс-сакратар Андрэй Кузьмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?