Абалонскі раённы суд Кіева вырашыў, што працэс па справе аб дзяржздрадзе супраць былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча будзе праходзіць без падсуднага, то бок завочна. Суд вынес такое рашэнне, паколькі Януковіч не з'явіўся на другое па ліку паседжанне па сутнасці.

У сваім рашэнні старшыня суддзя Уладзіслаў Дзявятка адзначыў, што Януковічу прапанавалі ўдзельнічаць па відэаканферэнцыі, але ён адмовіўся. Гаворка ідзе пра тое, каб падключыць Януковіча па Skype.

Адвакаты былога прэзідэнта адмовіліся ад гэтай працэдуры, заявіўшы, што яна не прапісаная афіцыйна, а значыць, доказы абароны могуць быць потым прызнаныя недапушчальнымі.

Замест гэтага, абаронцы папрасілі суд накіраваць запыт у Мінюст Расіі для арганізацыі тэлемоста з Растоўскім абласным судом. Кіеўскі суд гэта рабіць адмовіўся.

Суд над Януковічам па справе аб дзяржздрадзе пачаўся 4 мая 2017 года. Былога прэзідэнта абвінавачваюць у тым, што ў разгар пратэстных акцый у 2014 годзе ён папрасіў Расію ўвесці ва Украіну войскі.

Сам Януковіч вясной 2014 года выехаў у Расію, дзе жыве з тых часоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?