У Трактарным пасёлку ў Менску пачалі зносіць малапавярховую забудову. Замест 2-павярховых дамоў у квартале вуліц Стаханаўскай, Клумава, Шчарбакова, Чабатарова маюцца ўзьвесьці панэльныя дамы «новага пакаленьня».

Раней мясцовыя жыхары накіравалі ў адміністрацыю Партызанскага раёну і прэзыдэнцкую адміністрацыю зварот са 176 подпісамі. Просьба была адна — адмяніць рашэньне аб зносе іх дамоў.

Аўтары адзначаюць, што праект забудовы тэрыторыі 5-7-павярховымі дамамі быў зацьверджаны 10 гадоў таму. Паступова ён састарэў і быў скарэктаваны, а гэта азначае неабходнасьць новага грамадзкага абмеркаваньня ўсяго праекту.

Актывісты і неабыякавая грамадзкасьць спадзяваліся, што іх шматлікія просьбы і пэтыцыі будуць пачутыя ўладамі, а горад пазьбегне чарговага канфлікту і супрацьстаяньня.

Аднак публічнае абмеркаваньне канфліктнай сытуацыі адміністрацыя Партызанскага раёну Менску прызначыла толькі на сёньняшні вечар — фактычна пасьля таго, як цяжкая тэхніка прыступіла да руйнаваньня мясцовай забудовы.

Дарэчы, у звароце падпісанты просяць кіраўніцтва адміністрацыі пасадзейнічаць усталяваньню памятнага знаку, прысьвечанага заснаваньню пасёлку, які адным зь першых паўстаў у разбураным вайной Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?