У чацвер парламент Літвы зацвердзіў план аптымізацыі сеткі дзяржаўных універсітэтаў. У адпаведнасці з ім у краіне застанецца менш за палову з дзеючых 14 універсітэтаў.
Кансерватар Юргіс Разма падкрэсліў, што пастанова Сейма не з'яўляецца законам, яна можа застацца неажыццёўленай.
Сойм пастанавіў, што ў Вільні і Каўнасе можа быць па аднаму класічнаму ўніверсітэту з шырокім ахопам даследаванняў. У пастанове гаворыцца, што ў гэтых гарадах таксама могуць дзейнічаць профільныя тэхналагічны, мастацкі ўніверсітэты, універсітэт навук аб здароўі.
Прапануецца таксама захаваць у Клайпедзе і Шаўляі цэнтры ўніверсітэцкай навукі, якія стануць падраздзяленнямі другіх універсітэтаў.