Старшыня следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў журналістам, што сёння на працягу дня будуць адпушчаныя ўсе фігуранты справы «Белага легіёну».

Пад вартай цяпер застаюцца Міраслаў Лазоўскі і Віктар Мароз, які абвінавачваецца ў стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання.

— Справа знаходзіцца на маім асабістым кантролі. У дадзены момант мы мяркуем, што падстаў для знаходжання пад вартай фігурантаў па справе няма, і мы паслядоўна прынялі рашэнне аб змене меры стрымання, — паведаміў Іван Наскевіч. — І думаю, што да канца сённяшняга дня не застанецца ніводнага з фігурантаў пад вартай. Што тычыцца перспектыў, то я пакуль устрымаюся ад каментароў. Следства пакажа, — перадае tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0