Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння некалькі ўказаў. Паводле дакументаў, генерал-маёр Андрэй Бурдыка прызначаны намеснікам міністра абароны тылу — начальнікам тылу Узброеных Сіл Беларусі.
Генерал-маёр Віталь Кірэеў вызвалены ад гэтай пасады і звольнены з вайсковай службы ў запас праз узрост з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведныя ўказы 29 чэрвеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
На падставе яшчэ аднаго ўказа палкоўнік Аляксандр Панфёраў прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тылавога забеспячэння — першым намеснікам начальніка тылу Узброеных Сіл. Раней гэтую пасаду займаў Андрэй Бурдыка.