Сёння ў Лондане праходзіць лёсаванне стартавага раўнда Уімблдонскага тэніснага турніру.

У першым крузе жаночага адзіночнага разраду суперніцай Вікторыі Азаранка (678-ы нумар сусветнага рэйтынгу) будзе амерыканка Кэтрын Беліс (40).

Азаранка год не брала ўдзелу ў тэнісных турнірах, у снежні яна нарадзіла сына.

На Уімблдон яна атрымала ўайлд-карт

Аляксандра Сасновіч згуляе з пераможцай «Ралан Гарос» Аленай Астапенка з Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0