У Херсонскай вобласці Украіны затрымалі двух расійскіх памежнікаў, паведамляе ўкраінская пагранслужба. Маладыя людзі без дакументаў прычалілі да берага Перакопскага заліва на лодцы і ў ходзе допыту распавялі, што выконвалі ролю парушальнікаў мяжы на вучэннях у Крыме, але згубіліся, сцвярджаюць прадстаўнікі ўкраінскага ведамства.

«Сёння, 30 чэрвеня, каля 2.30, памежнікі Херсонскага атрада сумесна з вайскоўцамі УС Украіны, у Херсонскай вобласці на беразе Перакопскага заліва затрымалі дзвюх невядомых асоб без дакументаў і знайшлі лодку, на якой апошнія прычалілі да берага», — напісаў у «Фэйсбуку» кіраўнік ўкраінскай пагранслужбы Віктар Назаранка і апублікаваў фатаграфіі затрыманых.

Перакопскі заліў аддзяляе Хэрсонскую вобласьць ад паўвострава Крым.

Па словах Назаранкі, падчас допыту мужчыны заявілі, што служаць у пагранслужбе ФСБ Расіі.

«Па іх словах, яны, нібыта, выконвалі ролю вучэбных парушальнікаў мяжы падчас вучэнняў, але збіліся з маршруту, згубілі арыенціроўку і такім чынам апынуліся на мацерыковай частцы Украіны», — напісаў Назаранка.

«У дачыненні да затрыманых грамадзян РФ праводзяцца вызначаныя заканадаўствам адміністрацыйна-працэсуальныя дзеянні», — рэзюмуе Назаранка.

Пазней прадстаўнік украінскай Дзяржпагранслужбы Алег Слабадзян заявіў, што пагранслужба ФСБ накіравала ўкраінскім калегам запыт на прадстаўленне інфармацыі пра затрыманых.

«Фармальна такім чынам яны пацвердзілі, што гэта іх вайскоўцы згубіліся ва Украіне», — сказаў Слободян агенцтву Інтэрфакс.

У ФСБ і мінабароны Расіі не каментавалі заявы ўкраінскага боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?