Сярод апошніх трэндаў у адзенні і макіяжы хапае дзіўных: бліскаўкі ў самых незвычайных месцах, калготы ў сетку, піжамы, дзёрзкія карункі, бровы-пер’е, штучныя рабацінкі, інтэрнэт-мемы на павеках, размазаная памада і іншыя.

Мы ўважліва прыгледзеліся да таго, што з'яўляецца на модных подыумах, і сабралі ў сэкандзе два трэндавыя лукі. У такіх (не)салідных уборах мы адправіліся ў горад — збіраць рэакцыі.

Праехаліся на метро, схадзілі ў вулічную палатку па квас, зазірнулі ў кавярню, прадэфілявалі па гандлёвым цэнтры…

Нас без праблем прапусцілі на круізныя паказы Belarus Fashion Week, а на адкрыцці ювелірнага буціка за яркія вобразы частавалі шампанскім. Так што мы нават трапілі ў фотасправаздачы СМІ!

Фотарэпарцёр чамусьці зрабіў з блакітнай сумкі шэрую.

Фотарэпарцёр чамусьці зрабіў з блакітнай сумкі шэрую.

Спойлер-парада: самавыяўляецеся на здароўе, за гэта вас дакладна не паб’юць і не аблаюць! Максімум — кінуць у ваш бок падазроны позірк ці адпусцяць гучны каментар. 

Чытайце таксама:

Купальнікі для твару, «лапкі вярблюда» на трусах, размазаныя вусны… Топ самых спрэчных новых beauty-трэндаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?