Трамп з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам, Reuters.com

Трамп з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам, Reuters.com

Улады ЗША распрацоўваюць дыпламатычныя, эканамічныя, а таксама захады ў галіне бяспекі ў дачыненні да КНДР. Паўночнакарэйская ядзерная праграма патрабуе «рашучага адказу», а цярпенне Вашынгтона вычарпалася. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп па выніках перамоваў з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам у Вашынгтоне, перадае Reuters.

«Эра стратэгічнага цярпення ў дачыненні да паўночнакарэйскага рэжыму правалілася… Шчыра кажучы, цярпенне вычарпалася», — заявіў Трамп. Распрацоўваць меры ў дачыненні да Пхеньяна Вашынгтон будзе сумесна з Сеулам, Токіа і іншымі партнёрамі, дадаў прэзідэнт ЗША.

Трамп заявіў, што саюз паміж ЗША і Паўднёвай Карэяй з'яўляюцца асноватворным для міру і бяспекі ў рэгіёне, які ён назваў «небяспечным месцам свету».

І Амерыка заўсёды будзе абараняць сябе і сваіх саюзнікаў, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0