У пятніцу, 30 чэрвеня, стартаваў 15-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адбыўся адзін матч, у якім «Мінск» і «Крумкачы» згулялі ўнічыю 0:0.

Яшчэ чатыры матчы тура пройдуць у суботу, 1 ліпеня. У іх сустрэнуцца: «Слуцк» — «Дняпро» (пачатак у 16.30), «Іслач» — «Нафтан» (стадыён ФК «Мінск», 18.00), «Дынама» (Брэст) — «Гомель» (18.30), БАТЭ — «Гарадзея» (19.30). У нядзелю, 2 ліпеня, пройдуць яшчэ два паядынкі: «Славія» — «Тарпеда-БелАЗ» (18.00), «Дынама» (Мінск) — «Віцебск» (стадыён «Трактар», 17.00). Тур завершыцца ў панядзелак, 3 ліпеня, матчам у Салігорску «Шахцёра» і «Нёмана», ён пачнецца а 19-й гадзіне.

У першынстве Беларусі лідыруе «Шахцёр» — 35 ачкоў, мінскае «Дынама» мае 31 ачко, БАТЭ — 30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?