У Нью-Ёрку былы доктар адкрыў стральбу ў бальніцы Бронкс-Лебанон, забіўшы аднаго чалавека і параніўшы шасцярых.

Загінулая працавала ў бальніцы доктарам. Сярод параненых таксама ёсць супрацоўнікі бальніцы, пяцёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Паведамляецца, што нападнік быў узброены вінтоўкай AR-15, якую пранёс у бальніцу пад медыцынскім халатам. Ён застрэліўся да прыбыцця паліцыі. Перад гэтым ён паспрабаваў падпаліць сябе.

Па дадзеных СМІ, які нападаў - гэта 45-гадовы Генры Бэла, які працаваў у гэтай бальніцы сямейным доктарам. Паводле інфармацыі Associated Press, у 2015 годзе ён быў вымушаны звольніцца з-за абвінавачванняў у сэксуальных дамаганнях.

Reuters называе яго выхадцам Нігерыі, які пераехаў у ЗША пасля вучобы на Дамініцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0