Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў студзені—ліпені 2008 года ў агульным аб\ёме рознічнага тавараабароту склала 13 %, паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу Беларусі.

На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольнай прадукцыі і піва на 2,5 трлн. рублёў. Аб'ём продажу гарэлкі павялічыўся на 5,1 % і склаў 6 млн. 127,8 тыс. дал. Яе доля ў агульным аб'ёме ўжывання — 46 %. Піва прададзена 14 млн. 265,9 тыс. дал, што на 22,1 % больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года (10,7 %).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 594,6 тыс. дал (на 11,9 % больш), вінаградных вінаў — 1 млн. 428,4 тыс. дал (на 2,3 % больш), пладовых вінаў — 9 млн. 801,8 тыс. дал (на 10,9 % менш). Тым не менш гэты напой складае 33,1% у аб'ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—ліпені 2007 года — 37,6 %).

Каньяку і брэндзі прададзена 143,1 тыс. дал (на 7,4 % больш), пеністных вінаў і шампанскага — 577,2 тыс. дал (на 9,3 % больш), слабаалкагольных напояў — 754,6 тыс. дал (на 6,1 % больш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?