Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова на папярэднім этапе Лігі чэмпіёнаў згуляе ў элітнай групе В.
Cупернікамі чэмпіёнаў Беларусі будуць фіналіст мінулага сезону чэмпіёнскай Лігі французскі «Пары Сен-Жэрмен» і ўладальнік бронзы венгерскі «Веспрэм», два прадстаўнікі нямецкай бундэслігі «Фленсбург» і «Кіль», а таксама польскі «Віве» з Кельцаў, дацкі «Ольбарг» і славенскі «Цэле».
Матчы групавога этапу пачнуцца ў сярэдзіне верасня 2017 года, а завершацца ў сакавіку 2018 га. У плэй-оф выйдуць па 6 каманд з кожнай васьмёркі.
Брэсцкія гандбалісты два апошнія сезоны выходзілі з групы, але завяршалі выступлення ў Лізе чэмпіёнаў у 1/8 фіналу
0
0
0
0
0
0