Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 1 ліпеня падпісаў закон аб праграме рэнавацыі ў Маскве, які прадугледжвае масавы знос жылых дамоў.

Законапраект быў прыняты Дзярждумай 14 чэрвеня і праз два тыдні ўхвалены Саветам Федэрацыі.

Праграма рэнавацыі прадугледжвае масавае рассяленне і знос дамоў у Маскве, у першую чаргу — пяціпавярховак. Праграма, паводле слоў мэра Масквы, разлічана на 15 гадоў. У першую чаргу, згодна з федэральным законам, будуць зносіць найбольш старыя дамы.

Мэрыя Масквы апублікавала спіс з прыкладна 4,5 тысячы дамоў, папярэдне уключаных у праграму; з 15 мая па 15 чэрвеня ў іх ішло галасаванне жыхароў. У канчатковы спіс увайшлі дамы, дзе за знос выказаліся больш за дзве траціны тых, хто прагаласаваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0