У сувязі са святкаваннем Дня незалежнасці ў Мінску будзе абмежаваны рух транспарту ў цэнтры горада. Падрабязнасці паведамляе «Сталічны транспарт і сувязь».

Змены на 2 ліпеня

У нядзелю павялічаць колькасць транспарту з 11.00 да 23.00 на аўтобусных маршрутах № 1, 73, 100.

З-за правядзення «Дня вышыванкі» ад 13.00 да 14.00 перакрыюць праспект Пераможцаў на ўчастку ад Нямігі да Машэрава. З-за гэтага гарадскі транспарт пойдзе ў аб'езд з усімі прыпынкамі на участках:

- № 1, 69, 119С, 1056-ТК па прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская, вул. Ціміразева, прасп. Машэрава, прасп. Пераможцаў у абодвух напрамках;

- № 73, 1073-ТК па прасп. Пераможцаў, прасп. Машэрава, вул. Ціміразева, вул. Кальварыйская, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў простым кірунку; па вул. Маскоўская, прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская, вул. Ціміразева, прасп. Машэрава, прасп. Пераможцаў у зваротным кірунку;

- № 91 па прасп. Пераможцаў, прасп. Машэрава вул. Ціміразева, вул. Кальварыйская, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў абодвух напрамках;

- № 163 па вул. Кальварыйская, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў простым кірунку; па вул. Маскоўская, прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская ў зваротным кірунку.

Змены на 3 ліпеня

Метро будзе працаваць ад 05.00 да 02.00. Раніцай і ўвечары да гадзіны ночы - з інтэрвалам у 3 хвіліны. Ад 14.00 да 18.00 - крыху радзей, праз кожныя пяць хвілін.

Пасля вячэрняга салюту і канцэрта пусцяць дадатковы транспарт у раёне прыпынкаў «Ст. м. «Няміга», «Гвардзейская», «Гасцініца «Юбілейная» і «Тэатральная».

З-за правядзення спаборніцтваў па лыжаролерах каля «Чыжоўка-Арэны» ад 05.30 да 11.00 перакрыюць рух па няцотным баку вуліцы Ташкенцкай. таму:

- рух тралейбуснага маршруту № 16 з боку чыгуначнага вакзала арганізуецца да р/к «Ст. м. «Магілёўская» з рухам па прасп. Партызанскім, вул. Машынабудаўнікоў ў абодвух напрамках;

- рух тралейбуснага маршруту № 49 з боку р/к «Кашавога» арганізуецца да р/к «Ст. м. «Аўтазаводская» з рухам па вул. Малініна, вул. Крупскай, вул. Кабушкіна ў абодвух напрамках;

- рух тралейбуснага маршруту № 92 з боку ДС «Карастаянавай» арганізуецца да р/к «Ст. м. «Магілёўская» з рухам па вул. Радыяльная, вул. Ваўпшасава, вул. Ванеева, прасп. Партызанскім, вул. Машынабудаўнікоў ў абодвух напрамках;

- арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 926 «ДС Чыжоўка-1 - ст. м. «Аўтазаводская» з рухам па вул. Галадзеда, вул. Ташкенцкая, вул. Кабушкіна ў абодвух напрамках;

- арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 917 «ДС Чыжоўка-6 - ст. м. «Аўтазаводская» з рухам па вул. Галадзеда, вул. Ташкенцкая, вул. Кабушкіна ў абодвух напрамках.

У Дзень Незалежнасці ў горадзе ад 05.00 будуць працаваць наступныя маршруты:

- аўтобусныя № 1, 9д, 13, 15, 16, 17, 19, 24, 26, 27, 29, 38, 40, 42, 43Д, 44, 54, 57, 59, 69, 73, 74С, 85С, 86, 90, 91, 95, 100, 102, 103, 104, 112С, 113А, 127, 133, 147, 149, 153, 159, 163, 905, 921, 926;

- тралейбусныя № 3, 6, 7, 9, 13, 14, 20, 25, 33, 39, 51, 53, 62, 64, 68, 77;

- трамвайны № 6.

Да 03.00 ночы працуюць маршруты (апошняе прыбыццё на канцавы пункт):

- № 1, 9д, 13, 15, 16, 17, 19, 24, 26, 27, 29, 38, 40, 42, 43Д, 44, 54, 57, 59, 69, 73, 74С, 85С, 86, 90, 91, 95, 100, 102, 103, 104, 112С, 113А, 127, 147, 149, 153Д, 159, 163, 921;

- тралейбусныя № 3, 6, 7, 9, 13, 14, 16, 20, 25, 33, 51, 53, 62, 64, 68, 77;

- трамвайныя № 3, 11;

Ад 07.00 да 20.00 павялічаць колькасць транспарту на аўтобусных маршрутах № 1, 24, 38, 73, 100 і тралейбусным маршруце № 53.

На час правядзення парада з 05.00 да 12.00:

- зменяць маршруты (але з усімі прыпынкамі на аб'язных участках) № 12, 40, 18, 26, 19, 24, 1024-ТК, 29, 44, 136, 1051-ТК, 1112-ТК, 901, 929 (падрабязней на сайце «Сталічнага транспарту і сувязі» у пункце 4.1 тут);

- адмяняецца трамвайны рух на ўчастку ад ДС «Возера» да вул. З.Бядулі і ад ДС «Зялёны Луг» да вул. З. Бядулі. Узамен - часовы аўтобусны маршрут № 905 «ДС Возера - ДС Карбышава» з рухам па Старавіленскай тракце, вул. В. Харужай, вул. Я. Коласа, Лагойскім тракце ў абодвух напрамках;

- тралейбус № 22 адмяняецца.

У перыяд шыхтавання калоны па праспекце Машэрава (перад парадам і ўласна падчас выступу) прыпыняць працу аўтобусных маршрутаў № 18, 19, 24, 26, 29, 44, 136, 905, 929, 1024-ТК, 1051-ТК, 1112-ТК і тралейбусных маршрутаў № 12, 40.

Як будуць працаваць маршруты з-за перакрыцця праспекта Пераможцаў 3 ліпеня і ў ноч на 4 ліпеня - можна даведацца падрабязна на сайце «Сталічнага транспарту і сувязі» у пункце 4.2 тут.

Праспект Машэрава на ўчастку ад вуліцы Даўмана да Пераможцаў перакрыюць ад 12.00 да 03.00 ночы. Таму маршруты № 29, 44, 136, 1051-ТК, 1112-ТК будуць рухацца ў гэты час па вул. Арлоўская, Старавіленскім тракце, вул. Даўмана, прасп. Машэрава ў абодвух напрамках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0