У Віцебску ўзбуджаная крымінальная справа па факце махлярства ў асабліва буйным памеры ў дачыненні да невядомага парапсіхолага, які выманьваў грошы ў віцяблянкі.

Жыхарка абласнога цэнтра пералічыла зламысніку, які абяцаў аказаць парапсіхалагічную дапамогу 102 021 даляр ЗША і 438 300 расійскіх рублёў.

Паколькі з матэрыялаў праверкі ўгледжваецца, што злачынныя дзеянні супраць віцяблянкі здзейсненыя як на тэрыторыі Расіі, так і на тэрыторыі Беларусі, па гэтым факце распачалі крымінальную справу.

У той жа час пракуратура Віцебска паведамляе, што ў апошні час пачасціліся заявы аб завалоданні грашыма жыхароў горада на падставе аказання парапсіхалагічнай і экстрасэнсорнай дапамогі.

Пры гэтым сродкі, як правіла, пераводзіліся заяўнікамі з дапамогай электронных пераводаў на рахункі асоб, якія пражываюць за межамі Беларусі. Таму, паколькі месцам фактычнага завалодання грашыма з'яўлялася тэрыторыя замежнай дзяржавы, у адпаведнасці з патрабаваннямі айчыннага Крымінальнага кодэксу, крымінальныя справы не распачыналіся, а заяўнікам тлумачылася права звароту ў праваахоўныя органы замежных дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?