Перад баксёрскім паядынкам расіяніна Аляксандра Паветкіна і ўкраінца Андрэя Рудэнкі гледачы і спартсмены праслухалі нацыянальныя гімны дзвюх краін. Падчас выканання гімна Украіны зала ў маскоўскіх Лужніках устала, паведамляе tvrain.ru.

#гимнукраины #Руденко

A post shared by Margarita Islamova (@mar.mari.ri) on

Двубой адбыўся ўвечары 1 ліпеня.

Як адзначыў прамоўтар Паветкіна, падчас сустрэчы дзейнічалі дадатковыя меры бяспекі: «Мы зрабілі абсалютна ўсё, каб гэта была сяброўская сустрэча. У нас была ўзмоцненая ахова, дадатковая служба бяспекі, каб не было нейкіх дурных правакацый, каб не было магчымасці ўзняць палітычную сітуацыю».

Двубой па балах выйграў Аляксандр Паветкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0