Сёння на менскі стадыён «Трактар» футбалiсты клуба «Дынама» (Менск) выйшлі ў вышымайках #symbalby і на час гучання гімну ўпершыню змянілі клубныя бела-сінія колеры на нацыянальныя бел-чырвона-белыя.
Такім чынам самы ўганараваны беларускі футбольны клуб — менскае «Дынама» — падтрымала Дзень вышыванкi, які 2 ліпеня рознымі акцыямі ладзіўся па ўсёй беларускай сталіцы.
Напярэдадні на сайце менскай каманды з'явіўся заклік да заўзятараў актыўна далучыцца да адметнай падзеі.
«Дынама» заўсёды з павагай ставілася да гісторыі Беларусі і беларускай мовы. Мы неадкладна адгукаліся на ўсе ініцыятывы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы, нацыянальных традыцый і пашырэнне духоўнай свядомасці беларусаў», — гаварылася ў паведамленні.