Шлёпанцы. Да такой высновы прыйшлі эксперты з кампаніі Ford.

У кампаніі заявілі, што няправільна падабраны абутак з'яўляецца прычынай па меншай меры 1,4 млн аварый і небяспечных сітуацый на дарозе.

Першае месца ў пераліку самага небяспечнага абутку занялі шлёпанцы. Яны могуць саскочыць з нагі або заблакаваць адну з педаляў кіравання. Акрамя таго, абутак, які свабодна сядзіць на нагах, павялічвае час тармажэння на 0,13 секунды. Адпаведна, тармазны шлях пры хуткасці 95 км/г павялічваецца на 3,5 м.

Кіроўцы ў шлёпках перастаўляюць нагу з адной педалі на іншую прыкладна ўдвая павольней, чым у любым іншым абутку.

У некаторых краінах Еўропы кіраванне аўтамабілем у шлёпанцах забаронена на заканадаўчым узроўні. У Францыі за гэта спаганяюць штраф у 90 еўра, а ў Іспаніі — 200 еўра.

Спецыялісты Ford парэкамендавалі кіроўцам выбіраць абутак з падэшвай таўшчынёй не менш за 10 мм і пры гэтым не занадта шырокі, каб не націскаць на дзве педалі адначасова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0