Старшыня Савета рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт абмеркавалі сітуацыю з абмежаваннямі паставак беларускай прадукцыі на расійскі рынак. Пра гэта Міхаіл Мясніковіч паведаміў у інтэрв'ю праграме «Контуры» ў эфіры тэлеканала АНТ.

Сустрэча Мясніковіча і Данкверта адбылася 30 чэрвеня на палях Вышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы.

«Ён у нейкай ступені прызнае, што дзесьці «у нерат» трапілі не зусім тыя, што калі выяўлялі тых, хто працуе не зусім сумленна і прыстойна, за кампанію трапілі і тыя, хто не дапускаў парушэнняў», - распавёў старшыня Савета рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч у гутарцы з Данквертам звярнуў увагу на неабходнасць аператыўнай ліквідацыі абмежавальных мер у дачыненні да прадпрыемстваў, якія не дапускалі парушэнняў. Пры гэтым спікер падкрэсліў, што дзеючая сістэма дазваляе гэта рабіць.

Па словах Мясніковіча, Данкверт пагадзіўся з тым, што разгляд дакументаў, якія накіроўвае беларускі бок Рассельгаснагляду, часам моцна зацягваецца. «Ён пагадзіўся, што дакументы, якія прад'яўляе беларускі бок у пацвярджэнне якасных тавараў, усё-ткі расейскім бокам разглядаюцца занадта доўга і абяцаў прыняць адпаведнае рашэнне», - расказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён таксама падкрэсліў, што не ўсё вырашае выключна кіраўнік, павінна працаваць сістэма. Адказваючы на пытанне, ці магчымы прыезд Данкверта ў Беларусь у бліжэйшы час, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што гэтае пытанне абмяркоўвалася. «Я яму сказаў, прыязджайце, ня бойцеся, ніхто вас чапаць не будзе», - распавёў спікер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0