Калумніста адной з саудаўскіх газет часова адхілілі ад працы з-за таго, што ён выкарыстаў у адносінах да караля краіны Салману Сауда эпітэты, якімі прынята суправаджаць выключна імя Алаха. Журналіст быў пакараны па просьбе самога манарха, паведамляе ВВС.

Салман Сауд.

Салман Сауд.

Журналіст газеты «Аль-Джазіра» выкарыстаў у адносінах да караля эпітэты «аль-халім» ( «лагодны») і «шадзід аль-ікаб» («суровы ў пакаранні»).

Эпітэт «аль-халім» у ісламе лічыцца адным з 99 імёнаў Алаха, «шадзід аль-ікаб» хоць і не ўваходзіць у гэты спіс, але лічыцца традыцыйным эпітэтам, што апісвае боства. І адзін, і другі эпітэт па ісламскай этыцы вельмі непажадана ўжываць да людзей.

Саудаўская газета «Аль-Джазіра» не мае дачынення да аднайменнага катарскага тэлеканала і медыяхолдынга.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, кампліментарным тэкстам абурыўся сам кароль Салман. Ён падзяліўся сваёй незадаволенасцю з міністрам інфармацыі і калумніста адхілілі ад працы.

У нядзелю, 2 ліпеня газета «Аль-Джазіра» апублікавала прабачэнне, у якім гаворыцца, што нягледзячы «на ўсе даброты, якімі Алах адарыў караля Салмана», выкарыстанне ў адносінах да яго боскіх эпітэтаў недапушчальна.

У Саудаўскай Аравіі асноўнай рэлігіяй з'яўляецца вахабізм - вучэнне, названае ў гонар арабскага тэолага XVIII стагоддзя Мухамада бін Абд аль-Вахаба.

Аснова вахабізму - ідэя адзінабожжа. Прыхільнікі гэтага вучэння адпрэчваюць усе новаўвядзенні, прыўнесеныя ў іслам - напрыклад, пакланенне святым і імамам, як гэта робяць шыіты - і патрабуюць строгага пакланення выключна Алаху, як гэта было ў часы ранняга ісламу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0