Канада з энтузіязмам адзначыла 150-годдзе незалежнасці. На ўрачыстасці ў сталіцу, Атаву, прыбыў прынц Чарлз з жонкай. Увагу да Канады апошнім часам прыцягвае харызматычны і малады кіраўнік краіны — ліберал Джасцін Трудо. «Мы адкрываемся, калі іншыя закрываюцца», — сказаў ён на парадзе. А ў найбольшым горадзе Канады, Таронта, свята адзначылі шэсце народаў і этнасаў, якія жывуць у краіне. Вялікай калонай у ім удзельнічала і беларуская дыяспара — з бусламі.

«Такога ''выхаду'' беларуская суполка ў Таронта, пэўна, ня ведала з часоў знакамітых ''парадаў паняволеных народаў'' і ''караванаў'' першай хвалі яшчэ паваеннай дыяспары мінулага стагоддзя», — напісала ў фэйсбуку актывістка беларускай дыяспары ў Канадзе Ірына Варабей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0