Японская аўтамабільная кампанія абвясціла аб адклiканнi амаль 200 000 аўтамабіляў, рэалізаваных у ЗША ў 2014—2015 гг., паведамляюць інфармагенцтвы.

У мадэляў Mazda 3 і Mazda 6 могуць узнікаць праблемы са стаяначным тормазам. У прыватнасці, ён можа заядаць або зусім выходзіць з ладу.

Прычынай вытворчага дэфекту сталі няякасныя ўшчыльняльнікі. Праз іх у супорт задняга тормаза трапляе вада, якая з часам правакуе іржу на прывадзе стояначнага тормаза. Гэта выклікае непаладкі абсталявання, якія могуць прывесці да сур'ёзных праблемаў падчас эксплуатацыі аўтамабіля.

Усе непаладкі Mazda абяцае ліквідаваць за кошт кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0