Як стала вядома «Нашай Ніве», ва Ушачах ва ўласным доме застрэліўся былы начальнік мясцовага РУУС Уладзімір Шкіндэр.

Паводле папярэдняй інфармацыі, здарэнне адбылося 1 ліпеня, страляў ён нібыта з самаробнай зброі.

Варта адзначыць, што з міліцыі Шкіндэр сышоў гадоў 10 таму, апошнім часам быў старшынёй мясцовага аб'яднання ветэранаў.

«Ціхі быў чалавек, як сышоў са службы, увагі на сябе амаль не звяртаў. Меў вялікую гаспадарку», — расказалі нам былыя саслужыўцы.

Цяперашнія работнікі тамтэйшай міліцыі параілі звяртацца за падрабязнасцямі ў Следчы камітэт.

«Сапраўды, быў такі факт — 30 чэрвеня знойдзены нежывым пенсіянер 1960 года нараджэння. Папярэдняя версія — суіцыд», — сказалі ў Следчым камітэце «Нашай Ніве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0